натхняю вас вывучаць законы прыроды:)

Мяне завуць Света Волчак.
Мой шлях ляжыць ад тэарэтычнай фізікі, якая толькі і была мне дасяжная ў Беларусі, і я з ахвотаю канцэнтравалася на тэорыях ХХ ст як квантавая механіка і тэорыі адноснасці… А жывучы ў Польшчы я нарэшце стала фізікам-практыкам і інжынерам мехатронікам!!!
Я вучылася ў БДУ, на факультэце радыёфізікі і кампьютарных тэхналогій з 2006 па 2012. І працавала там з 2014 па 2020 у лабараторыях агульнай фізікі (лабараторыі па механіцы, малекулярнай фізіцы, оптыцы, электрычнасці, атамнай фізіцы). Мяне звольнілі ў 2020 і з 2021 я раблю індывідуальныя заняткі!
Я называю сябе папулярызатаркай фізікі, раблю адкрытыя лекцыі і відэа, і выкладаю ўсе гэта на свой ютуб. Таксама з 2023 года я з сябрамі ствараю навукова-папулярны зін па-беларуску “Pamylka”.
З 2023 года таксама я працую як Physics Lab Technician у ліцэі з брытанскай праграмай iGCSE і A-Levels у Варшаве, Akademeia High School. У межах сваёй працы я ствараю фізічныя прылады і 3D мадэлі для дэпартаменту натуральных навук:)
І, так, мая мара – пабудаваць Вялікі Палесскі Калайдар, месца навукі і свабоднага мыслення ў Беларусі, з дапамогай якога мы знойдзем Тэорыю Ўсяго! Хе-хе
А цяпер пра правядзенне заняткаў:
Заняткі праходзяць онлайн. На кожны занятак ствараецца онлайн дошка для малявання, дзе напрацягу занятку мы пішам тэорыю, выводзім формулы, рашаем задачы. Гэтая інфармацыя застаецца з вучнем назаўсёды. І заўжды можна заглянуць і ўзгадаць тэму!
Па любых пытаннях, калі ласка, пішыце мне!
1-2 разы на тыдзень
Усе прапановы цяпер па-англіску
Я папулярызую фізіку на валанцёрскіх пачатках і вельмі люблю каву.
І заўжды рада, калі вы пачастуеце мяне кубачкам:)