Курс па спецыяльнай тэорыі адноснасці

(Гэты артыкул будзе аднаўляцца па меры дадавання лекцый)

Так выглядае чалавек, які паўтары гады чытаў кнігу “Тэарэтычны мінімум. Спецыяльная тэорыя адноснасці і класічная тэорыя поля” Леанарда Саскінда і Арта Фрыдмана.

На першых 120 старонках я тапталася амаль усе гэтыя паўтары гады. І дачытала астатнія 300 за тыдзень! (Бачыце, як нелінейна навучаецца чалавек)

Цяпер фраза, накшталт: “Ураўненне лорэнц-інварыянтна, лакальна і валодае калібровачнай інварыянтнасцю” , ці “Ротар ротара роўны градыенту дывергенцыі мінус лапласіян” мне зразумела!!! Які кайф!

Не прыпыняюся на гэтым. Хачу зрабіць адкрытыя лекцыі па гэтай кнізе. І першая як раз была ў Вільне разам з прэзентацыяй Зіна “Pamylka”

П..с. Хачу падкрэсліць, што нікога з сучасных фізікаў у Беларусі, якія гатовы адкрыта дзяліцца ведамі, я не ведаю. Не ведаю нікога, хто займаецца тэарэтычнай фізікай. Нікога, хто робіць гэта па-беларуску. І так, я хачу, каб такія людзі былі, і хачу з імі абмяркоўваць навуку, і паказваю прыклад.

Другая лекцыя пра дыяграмы Мінькоўскага прайшла у Хабе Новая Зямля ў Беластоку.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *