Шукаючы працу ў якасці выкладчыцы фізікі я сутыкаюся з рознымі сітуацыямі. Часам смешна, часам ужо не)
Хачу запісаць асноўныя думкі:
— фізік — не фокуснік, не маг і чарадзей, ён не мусіць паказваць эфектныя эксперыменты з навукі, каб усе ахнулі. Я бачу, як ваў-эфект ад шматлікіх відэа, перформансаў стварае успрыняцце навукі, як фокусы. І калі пасля чалавек, вучань сустракаецца з рэальнай навукай, матэматыкай, фізікай, формуламі, яму ўжо не цікава. Бо гэта вельмі складана.
Мая мэта паказваць, што так, фізіка складана і я магу навучыць разумець складанасць.
— персанальныя заняткі і персанальная камунікацыя з настаўнікам – гэта дорага і вельмі дорага. Калі школа, ці бацькі спрабуюць сэканоміць — школа атрымае замучанага настаўніка, бо перагрузіць яго; а бацькі абмяжуць магчымасці сваіх дзяцей, бо сэканомяць на адукацыі для ніх.
— каб дасягнуць поспеху ў будзьякой навуцы не дастаткова персанальнага выкладчыка і паслухаць, што ён распавёў. Трэба херачыць. Трэба рашаць задачы кожны дзень, каб стаць фізікам.
— некаторыя бацькі спрабуюць закрыць уласныя патрэбы, адпраўляючы сваіх дзяцей на прадметы, якія дзецям не падабаюцца. Так рабіць не варта, гвалтоўна вучыць фізіку, ці любую навуку не варта, на ацэнку — не варта.
Я за тое, каб развіваць тое, у чым чалавек мае талент, мае жаданне і схільнасці. Я супраць усреднення ведаў. Хай сдасць тую фізіку на мінімальны бал, і займаецца футболам, мастацтвам… чым заўгодна. І будзе мець поспех у апошнім.
І як на апошняй выяве, лепшы прыклад цікавай лекцыі — Рычард Файнман, фізік, Нобелеўскі лаўрэат, папулярызатар навукі…
Лепшая лекцыя — гэта даска, мел, і мышленне навукоўца, якое ён разгортвае на дошцы.
І дадам каментар маей знаемай:
Olya Sitnik (маці траіх дзяцей)
“З усім згодная, акрамя апошняй высновы. Для найлепшай лекцыі да табой пералічанага абавязкова трэба дадаць два пункты: выкладчык мусіць задаваць вучням пытанні (папярэдне даўшы ім апору для скоку наперад з адказам) і ствараць бяспечную прастору вучню, каб ён гэтыя адказы накідваў многа і з ахвотай, нават калі яны зусім няправільныя. Уласна, ты ў сваіх сацсетках так і робіш, толькі што не сфармулявала пакуль метадычна”
Пакінуць адказ